«Такіх палітычных сілаў няма». Нават у Абхазіі заявілі, што не збіраюцца далучацца да Расеі


Ані ў палітычных колах, ані ў грамадстве Абхазіі няма жадання ўваходзіць у склад Расеі. Гэтак пракаментаваў ТАСС сакратар Савету бяспекі самаабвешчанай рэспублікі Сяргей Шамба заяву прэзідэнта Анатолія Бібілава аб тым, што Паўднёвая Асеція найбліжэйшым часам распачне юрыдычныя крокі для ўваходжання ў РФ.

«Па-першае, наша Канстытуцыя, заканадаўства не дазваляюць, ды і такіх настрояў [аб уваходжанні ў склад РФ] няма ў грамадстве. Мы дарагой цаной заплацілі за незалежнасць, гэта вынік працяглай барацьбы нашага народу некалькіх пакаленняў, таму гэтае пытанне не абмяркоўваецца ў нашых колах – у палітычных і грамадскіх. Я не ведаю такой палітычнай сілы ў Абхазіі, партый ці грамадскіх рухаў, якія зыходзілі б з такой магчымасці, адмовы ад незалежнасці. Такіх палітычных сілаў няма», – падкрэсліў палітык.

Пры гэтым, паводле яго, Абхазіі варта будаваць з Расеяй «сумесныя праекты на будучыню – эканамічныя, у галіне бяспекі, ва ўсіх іншых напрамках».

Нагадаем, што абедзве самаабвешчаныя рэспублікі на тэрыторыі Грузіі падтрымліваюць агрэсію Расеі супраць Украіны і паслалі туды сваіх вайскоўцаў.

Аналітыка
Дыктатары, тэрарысты і сепаратысты. Хто падтрымлівае Расею ў вайне супраць Украіны
2022.03.28 19:46

ПС belsat.eu

Стужка навінаў