Адвакат Максіма Знака Дзмітрый Лаеўскі паведаміў TUT.by, што тэрмін утрымання пад вартай ягонага падабароннага працягнуты да 9 траўня.
Юрыст штабу Віктара Бабарыкі і чалец прэзідыуму Каардынацыйнай рады Максім Знак быў затрыманы 9 верасня. 18 верасня яму выставілі абвінавачанне паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»). На знак нязгоды з абвінавачаннем адвакат абвясціў галадоўку.
21 снежня стала вядома, што Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК) супраць чальцоў Каардынацыйнай рады. Таксама Максім Знак стаў фігурантам крымінальнай справы аб стварэнні экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-1 КК), распачатай супраць Каардынацыйнай рады.
АД, belsat.eu