Журналісты «Белсату» сталі лаўрэатамі прэміі «Вольнае слова»


Беларуская асацыяцыя журналістаў 8 верасня, у Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў, аб’явіла пераможцаў конкурсу «Вольнае слова», які сёлета праходзіў пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.

Журналісты «Белсату» Аляксандр Баразенка і Дзяніс Дудзінскі.
Фота: Белсат

У намінацыі «Мастацка-публіцыстычныя жанры» журналісты «Белсату» занялі два месцы.

  • 1-е месца заняў наш журналіст Зміцер Казакевіч з артыкулам «Ніколі не пытайся ў зняволенага: «Як ты?..» Вялікая размова з Дар’яй Чульцовай – на 38-ы дзень пасля турмы.
  • 2-е месца заняла журналістка «Салідарнасці» Настасся Зелянкова за серыю «Жанчыны».
  • 3-е месца занялі журналісты «Белсату» Аляксандр Баразенка і Дзяніс Дудзінскі за цыкл рэпартажаў «Людзі вайны».
Лаўрэаты прэміі «Вольнае слова» у Вільні.
Фота: Белсат

Намінацыя «Інфармацыйныя жанры»

  • 1-е месца – Зміцер Панкавец, «Радыё Свабода», «Ніхто не верыў, што мы застанёмся жывымі». Беларускі добраахвотнік Дзяніс «Кіт» расказаў пра пекла пад Бучай.
  • 2-е месца – Ягор Парфяненка, «Новая газета. Европа», «Мариуполь. Город, которого нет».
  • 3-е месца – Віялета Саўчыц, «Радыё Свабода», «Шнары пратэсту». Шэсць фотагісторый пацярпелых на пратэстах у жніўні 2020-га.

Намінацыя «Аналітычныя жанры»

  • 1-е месца – Зміцер Косач, «Салідарнасць», цыкл «Референдум».
  • 2-е месца – Віталь Цыганкоў, «Радыё Свабода», «Лукашэнка як гарант страты суверэнітэту».
  • 3-е месца – Аляксандр Класкоўскі, «Позірк», «Прощать политических врагов Лукашенко не готов».

Намінацыя «Журналісцкае расследаванне»

  • 1-e месца – «Наша Ніва», «Укараняецца ў беларускія арганізацыі як юрыст, перасылае інфармацыю Лебедзевай. Дзіўная дзейнасць Мантаса Данелюса».
  • 2-е месца – Аляксей Карпека, Ксенія Вязнікоўцава, Вольга Альхіменка, Беларускі расследавальніцкі цэнтр, «Аляксандр Шакуцін зарабляе мільёны долараў у Еўропе ў абыход санкцый і пакрывае страты за кошт беларускага бюджэту».
  • 3-е месца – Сяргей Ляпін, «Флагшток», «Флагшток установил имя администратора одиозного тг-канала – им оказался чиновник из Гомельского облисполкома».

«Вольнае слова» – гэта штогадовы галоўны творчы конкурс для беларускіх незалежных медыя. Сёлета пераможцаў узнагароджвалі ў Вільні.

Каментар
«Мы на дне, аднак Лукашэнка яго прабівае». Беларусь апусцілася на 157 месца ў рэйтынгу свабоды медыяў
2023.05.03 17:26

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў