У выніку прылёту ў Крывым Рогу 73 пацярпелых і адзін загінулы


У выніку расейскага ўдару па Крывым Рогу ў Днепрапятроўскай вобласці Украіны адзін чалавек загінуў і больш за 70 чалавек атрымалі раненні, паведаміла прэс-служба ДСНС.

Вынік расейскага ўдару па Крывым Рогу 8 верасня 2023 года.
Фота: ДСНС України / Facebook

Расейскія войскі абстралялі цэнтр Крывога Рога раніцай 8 верасня. Аскепкамі і выбухной хваляй пашкодзіла жылыя дамы, а на плошчы 200 квадратных метраў загарэліся гаражы.

Па стане на 18:30 у выніку абстрэлу загінуў 1 чалавек і 73 чалавекі атрымалі раненні, 35 у шпіталі. Стан двух мужчын ацэньваецца як цяжкі. Сярод траўмаваных – дзевяць супрацоўнікаў паліцыі.

Вынік расейскага ўдару па Крывым Рогу 8 верасня 2023 года.
Фота: ДСНС України / Facebook

Нацыянальная паліцыя Украіны апублікавала відэа першых хвілінаў пасля ракетнага ўдару па цэнтры Крывога Рога. Кадры знятыя нагруднай камерай аднаго з паліцыянтаў.

Увага, відэа ўтрымлівае жорсткія кадры!

Таксама ў ноч на 8 верасня Расея атакавала Украіну ракетамі і дронамі Shahed – выбухі прагрымелі каля Сумаў і Адэсы. У Сумах ужо завяршылі разбор завалаў пасля ракетнага абстрэлу прыватнага сектара, з-пад абломкаў дасталі двух чалавек. Усяго пацярпелых чацвёра.

У Херсонскай вобласці ад выбуху расейскай авіябомбы загінулі трое мірных жыхароў: двое жанчын і мужчына. Пацярпелі чацвёра мясцовых жыхароў.

Вынікі абстрэлу ў Херсонскай вобласці 8 верасня 2023 года. Крыніца: mvs_ukraine / Telegram

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў