Падазраванага ў генацыдзе ў Руандзе прызналі псіхічна непрыдатным


88-гадовага Фелісьена Кабугу, якога падазраюць у генацыдзе ў Руандзе, вызвалілі ад адказнасці. Суд ААН па ваенных злачынствах пастанавіў, што ён псіхічна непрыдатны, піша «CNN».

Фелісьен Кабуга ў судзе ў Гаазе 11 лістапада 2020 году.
Фота: Leslie Hondebrink-Hermer / UN-IRMCT

Фелісьен Кабуга 26 гадоў хаваўся ад правасуддзя. Ён з’яўляецца апошнім уцекачом, якога абвінавацілі ў прапагандзе нянавісці і ўзбраенні апалчэнцаў падчас генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе. Кабуга быў кіраўніком «Радыё тысячы пагоркаў», зʼяўляўся адным з самых багатых і ўплывовых асобаў Руанды сярод эліты хуту. У выніку прапаганды нянавісці ў Руандзе загінулі ад 500 тысяч да 1,1 мільёна асобаў.

Больш за два дзесяцігоддзі ён хаваўся ў Парыжы, схапілі яго ў 2020 годзе.

Падчас першага судовага паседжання ў лістападзе 2020 году ён не прызнаў сябе вінаватым.

Цяпер жа суд у Гаазе палічыў, што Кабуга больш не здольны ўдзельнічаць у судовым працэсе праз псіхічнае захворванне. Тым не менш суд працягнецца, суддзі вызначаць ступень вінаватасці, але прысуд не будзе агучаным.

Каментар
Міжнародны крымінальны суд можа прызнаць Лукашэнку ваенным злачынцам і абвесціць пра арышт
2023.06.01 23:14

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў