У Горадні пашкоджаны Катынскі крыж на Вайсковых могілках


З пастамента Катынскага крыжа на Вайсковых могілках у Горадні невядомыя сарвалі таблічкі з надпісамі на польскай і беларускай мовах, паведаміў у Facebook віцэ-старшыня Саюзу палякаў Беларусі Марэк Занеўскі.

Невядомыя сарвалі з пастамента Катынскага крыжа ў Горадні таблічкі на польскай і беларускай мовах.
Фота: Marek Zaniewski/Facebook

Актывіст польскай меншасці падкрэсліў, што Катынскі крыж зʼяўляецца сімвалічным месцам для жыхароў Горадні і Гарадзенскай вобласці.

«На жаль, барацьба з польскасцю ў Беларусі працягваецца. Нацыянальная меншасць, месцы памяці, магілы воінаў, школьніцтва і адукацыя. Усё, што сёння польскае, беларускія ўлады лічаць варожым элементам», – заявіў у Facebook Марэк Занеўскі.

Гарадзенскі Катынскі Крыж знаходзіцца на Вайсковых могілках. Польская меншасць з Гарадзеншчыны гадамі ўшаноўвала тут польскіх жаўнераў, якія загінулі ў барацьбе з Чырвонай Арміяй, і ахвяраў Катынскага расстрэлу. У гэтых урачыстасцях бралі ўдзел таксама польскія дыпламаты.

Як выглядаў Катынскі крыж на Вайсковых могілках у Горадні раней.
Фота: МЗС Польшчы / Flikr / polandmfa

Гэта не першы акт вандалізму рэжыму Аляксандра Лукашэнкі супраць польскай меншасці на Гарадзеншчыне. Раней былі знішчаныя могілкі жаўнераў Арміі Краёвай, якія, паводле адміністрацыі, афіцыйна не мелі статусу могілак і мемарыяльных месцаў. Паведамлялася таксама, што былі апаганеныя, у тым ліку, магілы польскіх вайскоўцаў у Сурконтах, Ваўкавыску, КачычахМікулішках. Нявызначаны і лёс вайсковых могілак у Лідзе.

Hавiны
У Беларусі працягваюць знішчаюць польскія могілкі і засылаць мігрантаў у Польшчу
2022.10.29 13:29

Па стану на сярэдзіну кастрычніка, у Беларусі было знішчана ці апаганена 13 месцаў памяці палякаў. Пра гэта 29 кастрычніка паведаміла намесніца дырэктара Усходняга дэпартаменту МЗС Польшчы Ганна Кастшэва-Мішталь.

Антон Тачняк/ pj/belsat.eu 

Стужка навінаў