Былому падпалкоўніку міліцыі, які падтрымаў пратэсты, пагражае 10 гадоў зняволення


Былога падпалкоўніка міліцыі Пятра Будзько, які ў 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах, будуць судзіць паводле ч. 3 арт. 426 («Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў») Крымінальнага кодэксу. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Суды, задержания. Гродно и область».

Разгляд справы распачнецца 7 лютага ў 10:00 у судзе Лідскага раёну.

Будзько адпрацаваў у міліцыі 20 гадоў, даслужыўся да пасады намесніка начальніка РАУС у Карелічах. Пасля выбараў 2020 года ён адкрыта выступіў супраць гвалту і беззаконня, праз ягоную грамадзянскую пазіцыю яго пазбавілі звання падпалкоўніка. У канцы 2020 года Будзько правёў 32 содняў за кратамі ў межах адміністратыўнага пераследу паводле арт. 23.34 КаАП.

«Пасля падзей у Менску зразумеў, што ў краіне не стала закону. Накрыла крыўда за дзяржаву. Пачаў выходзіць разам з гараджанамі на плошчу ў Іўі, патрабаваў ад уладаў і дэпутата аднаўлення законнасці, спынення насілля, прыцягнення вінаватых да адказнасці», – распавядаў Будзько ў інтэрв’ю газеце «Народная Воля» ў лютым 2021 году.

У жніўні 2021 года былога міліцыянера затрымалі ў Іўі. На працы, у ягонай кватэры і на лецішчы былі праведзеныя вобшукі, вынятая тэхніка.

Hавiны
Былога падпалкоўніка міліцыі, які адсядзеў 32 содні, зноў затрымалі
2021.08.22 13:12

РР belsat.eu

 

Стужка навінаў