Праз спёку ў Беларусі абвесцілі памаранчавы ўзровень небяспекі


5 і 6 жніўня на паўднёвым усходзе Беларусі паветра прагрэецца да 36 градусаў. Праз спёку Белгідрамет абвесціў памаранчавы ўзровень небяспекі.

Пляж на вадасховішчы Дразды. Менск, Беларусь. 19 жніўня 2022 года.
Фота: Белсат

У суботу 5 жніўня ў Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Днём паветра прагрэецца ад 24 цяпла па паўночным захадзе да 36 вышэй за нуль у паўднёва-ўсходніх раёнах.

6 жніўня ўплыў спякотнай паветранай масы трапічнага паходжання будзе захоўвацца ў Беларусі. На захадзе краіны, а ноччу і ў паўночных раёнах пройдуць дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы.

Уначы чакаецца ад 18 да 23 цяпла, а днём ад 29 да 34 вышэй за нуль. Сіноптыкі папярэджваюць, што ў Гомельскай вобласці паветра прагрэецца да 37 градусаў.

Разбор
Рассмоктвайце лёд і піце мінералку. Лекарка распавяла, як не памерці ад спёкі
2023.07.17 20:32

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў