Пенсіянерка прадае катэдж у Драздах за $ 3,3 млн. Яна – цешча былога старшыні СК


У Сёмкаўскім завулку ў менскіх Драздах прадаецца катэдж за 3,3 мільёна долараў. Яго ўласніца – 75-гадовая пенсіянерка Антаніна Раманава з Глыбокага. Яна ж – цешча былога старшыні Следчага камітэту Валянціна Шаева, піша «Наша Ніва».

Дом цешчы экс-старшыні СК.
Фота: nashaniva.com

Паводле выдання, жанчына хацела прадаць катэдж яшчэ ў 2019 годзе за 900 тысяч долараў. Ужо тады яна адмаўлялася казаць, адкуль у яе столькі грошай на гэты дом. Але цяпер будынак быў моцна перабудаваны. Паводле версіі НН, «дзякуючы зяцю Валянціну Шаеву (узначальваў Следчы камітэт з 2012 па 2015 год) працэс пайшоў значна хутчэй».

У абвестцы на realt.by напісана, што будынак новы – у ім ніхто не жыў. Да дому дадаецца прыватны ўчастак у 14,5 сотак.

Адзін з пакояў дому цешчы экс-старшыні СК.
Фота: realt.by

На ўчастку стаіць сучасны аднапавярховы дом з плоскім дахам і велізарнымі вокнамі. Агульная плошча катэджу – 305 квадратаў, жылая – 200. У гасцёўні, сумешчанай з кухняй (сама кухня ўсяго 15 квадратаў), панарамныя вокны і вельмі высокія столі. Вокны ў доме танаваныя. Таксама ў доме ёсць майстар-спальня, пакой без мэблі, які можа быць другой спальняй, пакой з камінам. У адным з памяшканняў знаходзяцца саўна і купель. Пры аздабленні выкарыстаныя амерыканскія фарбы ды італьянская тынкоўка.

Дом прадаецца разам з мэбляй. Не таннай.

Адзін з пакояў дому цешчы экс-старшыні СК.
Фота: realt.by

Мэбля таксама заслугоўвае ўвагі. Напрыклад, шыкоўная канапа, якая стаіць пасярод гасцёўні, на адным з польскіх сайтаў каштуе амаль 250000 злотых – гэта прыкладна 6190 долараў.

Аб’ект з’явіўся ў продажы напрыканцы мінулай вясны. Тады за яго прасілі 2,95 мільёна долараў. Але з часам кошт вырас да 3,26 мільёна долараў.

Каментар
«Аляксандраўская эпоха – залаты век карупцыі». Чаму Беларусь ніяк не пераможа хабарніцтва
2024.01.30 18:40

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў