Каліфорнія ў агні. Як выглядае сёлетні найбуйнейшы лясны пажар у ЗША


Амерыканскі штат Каліфорнія перажывае, падобна, наймацнейшы сёлетні пажар. Яму далі імя – МакКіні. Як паведамляе «Reuters» са спасылкай на мясцовыя ўлады, згарэла ўжо больш за 22 тысячы гектараў лесу, мінімум чатыры асобы загінулі. Мяркуецца, што да такіх маштабных наступстваў прывяла засуха і невыносная спякота, а парывісты вецер паспрыяў распаўсюду агню. 

Пажарнікі змагаюцца з пажарам у Дэра (Darrah), акруга Мэрыпоза (Mariposa).
Фота: David Swanson / Reuters / Forum
Кантраляваны агонь, зроблены пажарнікамі, каб падрыхтаваць зямлю да сапраўднага пажару, шалее ля Ёўсэміцкага нацыянальнага парку і захоплівае ўсё новыя тэрыторыі. Гэта адзін з метадаў барацьбы з распаўсюдам полымя: на выпаленай зямлі няма чаго нішчыць. Амаль 3000 пажарнікаў соднямі працуюць, каб стрымаць агонь у Джэрзідэйл (Jerseydale).
Фота: Neal Waters / Zuma Press / Forum
Пажарнікі змагаюцца з агнём у Дэра (Darrah), акруга Мэрыпоза (Mariposa).
Фота: David Swanson / Reuters / Forum
Людзі праязджаюць паўз лясны пажар падчас эвакуацыі каля гораду Мідпайнз (Midpines), акруга Мэрыпоза (Mariposa).
Фота: David Mcnew / AFP / East News
Кацяня з апаленымі вусамі хаваецца ў камянях у нацыянальным запаведніку Клэмат (Klamath).
Фота: David Mcnew / AFP / East News
Пажарнік падчас ляснога пажару каля гораду Мідпайнз (Midpines), акруг Мэрыпоза (Mariposa).
Фота: David Mcnew / AFP / East News
Пажарная машына едзе па каліфарнійскай шашы, побач з якой бушуе лясны пажар МакКіні ў нацыянальным запаведніку Клэмат (Klamath).
Фота: AP Photo / Noah Berger / East News
Верталёт «Billings 4AJ» скідвае ваду на лясны пажар каля Ёўсэміцкага нацыянальнага парку акругі Мэрыпоза (Mariposa).
Фота: David Mcnew / AFP / East News
Дым падымаецца за спінамі пажарнікаў у акрузе Мэрыпоза (Mariposa). Наймацнейшы лясны пажар у Каліфорніі распаўсюдзіўся ў пачатку нядзелі, ён спаліў больш за 20 тысяч гектараў і прымусіў эвакуявацца некалькі тысяч мясцовых жыхароў.
Фота: David Mcnew / AFP / East News
Абгарэлы пікап стаіць на каліфарнійскай шашы ў нацыянальным запаведніку Клэмат (Klamath).
Фота: AP Photo / Noah Berger / East News
Лясны пажар МакКіні ў нацыянальным запаведніку Клэмат (Klamath).
Фота: David Mcnew / AFP / East News
Спалены лес пасля пажару ў акрузе Мэрыпоза (Mariposa).
Фота: David Mcnew / AFP / East News
Мёртвы алень на ўзбочыне дарогі пасля ляснога пажару каля гораду Ўайрыка (Yreka).
Фота: Carlos Barria / Reuters / Forum

Калі вас уразілі гэтыя здымкі, рэдакцыя Belsat.eu раіць паглядзець біяграфічны фільм «Only the Brave» (у расейскім перакладзе «Дело храбрых»). Гэта гісторыя пра каманду пажарнікаў, якія ўдзельнічалі ў барацьбе з ляснымі пажарамі ў Арызоне летам 2013 года. Па-першае, фільм заснаваны на рэальных падзеях. А па другое – вы даведаецеся больш аб працы пажарнікаў і спосабах супрацьстаянню агню, такія, напрыклад, як «сустрэчны пал».

Фота
Ад рэканструкцыі сабору Нотр-Дам у Францыі да пратэстаў у Перу. Галоўныя падзеі свету ў фотаздымках
2022.07.31 11:00

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў