У Менску адкрылася першая крама сеткі «Да дому» – беларускага аналагу Zara Home і IKEA


У менскім гандлёвым цэнтры Dana Mall адкрылася першая крама сеткі «Да дому». Стварэнне сеткі беларускіх крамаў, якія павінны замяняць замежныя аналагі, ініцыяваў «Беллегпрам», паведамляе «Менск-Навіны».

Першая крама сеткі «Да дому».
Фота: officelife_media / Telegram

Пакуль у адзінай краме плошчай 250 м2 прадстаўлена каля 10 тысяч тавараў беларускай вытворчасці для дома, ільняны тэкстыль, дэкор і посуд. Раней паведамлялася, што ў краме будзе прадстаўлена прадукцыя брэндаў BLAKIT, «Беларускі лён», добрушскі фарфор, радашковіцкая кераміка, хатні тэкстыль ад «Витебских ковров» і іншых.

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў заявіў, што крама павінна замясціць канкурэнтаў. Верагодна, гаворка ідзе аб імпартных аналагах Zara Home і IKEA.

«Спадзяемся, што гэты праект будзе развівацца далей, пашыраючы асартымент і зможа замясціць нашых канкурэнтаў. Мы да іх ставімся з вялікай павагай, але сёння спадзяемся толькі на сябе, прасоўваем свае тавары і маем намер развіваць гэты вектар далей», – сказаў Багданаў.

Першая крама сеткі «Да дому».
Фота: officelife_media / Telegram
Першая крама сеткі «Да дому».
Фота: officelife_media / Telegram
Першая крама сеткі «Да дому».
Фота: officelife_media / Telegram
Першая крама сеткі «Да дому».
Фота: officelife_media / Telegram

Старшыня канцэрна Таццяна Лугіна параўнала «Да дому» з сеткай Zara Home: «Сёння практычна Zara Home па-беларуску – у нас распрацаваная канцэпцыя «Да дому», якая мае на ўвазе ў інтэр’ерных, кухонных, спальных, сталовых нішах усё, што можна прапанаваць з беларускага лёгпрама».

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў