Маргарыта Ляўчук далучылася да ўкраінскага «Культурнага дэсанту»


Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук праедзе з канцэртамі праз зону баявых дзеянняў, каб узняць баявы дух абаронцаў Украіны. Пра гэта спявачка напісала ў сваім акаўнце ў Instagram.

Спявачка Маргарыта Ляўчук.
Фота: ГР / Белсат

«Я ўступіла ў шэрагі Культурнага Дэсанту і еду на фронт з канцэртамі, спяваць для абаронцаў Украіны. Дзякуй, Коля [украінскі спявак Коля Серга. – Заўв. «Белсату»], за запрашэнне! Для мяне гэта вялікі гонар! Разам да перамогі! Слава Украіне! Жыве Беларусь!» – гаворыцца ў паведамленні спявачкі.

Ініцыятыву «Культурны дэсант» стварыў спявак і вайсковец Коля Серга. Яна аб’ядноўвае ўкраінскіх артыстаў і культурных дзеячаў, якія ездзяць уздоўж лініі фронту, каб уздымаць баявы дух вайскоўцаў на перадавой, а таксама ў месцах іхнай рэабілітацыі.

Раман Шавель belsat.eu

 

Стужка навінаў