Затрыманне тыктокеркі, суд у студэнцкай аўдыторыі, штраф Хамайду. Рэпрэсіі 2 лютага


Судовы канвеер не спыняецца, а навіны пра затрыманні з палітычных прычын прыходзяць з Беларусі штодзень. Паводле падлікаў праваабаронцаў, толькі на гэтым тыдні адбылося не менш за 27 судоў па «народным» арт. 342 КК. Людзей працягваюць караць за ўдзел у мірных маршах у 2020 годзе. «Белсат» падсумоўвае факты рэпрэсіяў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі супраць беларусаў, пра якія стала вядома 2 лютага.

Исправительная колония № 3, Витьба, Беларусь
Папраўчая калонія № 3. Віцьба, Беларусь. Ліпень 2022 года.
Фота: Акім Крумкач / Белсат

Ганну Шэіну з Менску міліцыянты апазналі нібыта на фотаздымках з 2020 года. Быццам бы жанчына трымала ў рукаў бел-чырвона-белы сцяг. Паводле арт. 342 КК Ганне прысудзілі тры гады «хатняй хіміі» (вырак выносіла так званая суддзя Вольга Емяльянчанка). Суд прайшоў яшчэ ў лістападзе 2023 года, але пра вырак праваабаронцы даведаліся толькі зараз.

Вольга Емяльянчанка ў якасці суддзі фігуравала і падчас яшчэ аднаго адметнага працэсу. Яны судзіла спецыяліста аддзелу продажаў Сяргея Назаранку проста ў аўдыторыі Беларускага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэту – перад студэнтамі і выкладчыкамі. Асудзіла мужчыну на два з паловай года «хатняй хіміі». А потым выступіла перад студэнтамі з лекцыяй наконт адміністрацыйнай адказнасці і «грамадскай маральнасці»…

Сёння стала таксама вядома пра затрыманне ў Берасці анестэзіёлага-рэаніматолага медычнага цэнтру «Ладэ», якога абвінавацілі ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і пераводзе данатаў на забароненыя каналы. Медыка затрымлівалі спецназаўцы «Шторму», узброеныя аўтаматамі.

Праваабаронцы паведамлялі 2 лютага пра затрыманне 31-гадовай тыктокеркі Ксеніі Марук. Раней яе затрымлівалі расейскія «сілавікі» за ўдзел у антываеннай акцыі ў Маскве. У Беларусі яе схапілі супрацоўнікі ГУБАЗіК, каб, быццам бы, даведацца і «разабрацца, што там адбылося». Ксенію Марук затрымлівалі і год таму.

Hавiны
У гонар Марыі Калеснікавай прапанавалі назваць вуліцу ў Берліне
2024.02.02 14:19

Віцебскага апазіцыянера і дысідэнта Барыса Хамайду сёння судзілі паўторна (гэта было перанесенае паседжанне з 25 студзеня). Яго прызналі вінаватым у распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і аштрафавалі на 600 рублёй. Але ў наступны панядзелак у Віцебску пройдзе чарговы суд над ім.

У Бабруйску за «непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі» (арт 411 КК) судзяць палітвязня Вадзіма Цагельніка, які адбывае трохгадовы тэрмін. Палітвязню могуць прысудзіць яшчэ адзін год зняволення.

Гомельскі суд прызнаў сёння «экстрэмісцкім» чат праекту «Транспорт BY», а таксама канал, які інфармаваў пра змены ў раскладзе руху грамадскага транспарту ў Гомлі. У шэраг «экстрэмісцкіх» трапіла біяграфія Адольфа Гітлера, успаміны Гёбэльса і ўкраінскі інфармацыйны сайт «УНІАН». Пералік спісу вельмі даўгі. Суд Чыгуначнага раёну Гомля яўна хоча пабіць нейкі «экстрэмісцкі рэкорд».

Агляд
Рэпрэсіі выйшлі на новы ўзровень. За 2023 год пачалі не менш за 6419 палітычных справаў
2024.02.02 20:31

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў