Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў 1 верасня выступіў перад першакурснікамі факультэту журналістыкі БДУ. І назваў іх жаўнерамі інфармацыйнай вайны, перадае БелТА.
Міністр заявіў, што ідзе сапраўдная інфармацыйная вайна.
«У гэтых інфармацыйных войнах вы робіцеся не проста творчымі людзьмі, не проста журналістамі, не проста медыяменеджарамі, а па вялікім рахунку – жаўнерамі. Бо вы – нашыя будучыя і сапраўдныя баявыя штыкі», – сказаў ён.
З гэтага года факультэт журналістыкі БДУ значна скараціў набор студэнтаў, а платныя месцы ўвогуле скасаваў. Ад сёлета студэнтаў набіраюць толькі на дзве спецыяльнасці: «журналістыка» (60 месцаў) і «інфармацыя і камунікацыя» (22 месцы).
Летась на журфак паступілі 100 абітурыентаў, з іх дзевяць – на платныя месцы. У 2022 годзе набор вёўся на яшчэ адну спецыяльнасць – «міжнародная журналістыка».
Якуб Хруст belsat.eu