Украіна заявіла аб знішчэнні расейскага ракетнага карабля «Іванавец»


Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны расказала 1 лютага аб знішчэнні мінулай ноччу ракетнага карабля «Іванавец» Чарнаморскага флоту Расеі блізу возера Данузлаў на захадзе Крыму.

Паводле ўкраінскай выведкі, аперацыю правяло ейнае спецпадраздзяленне «Group 13» пры падтрымцы Міністэрства лічбавай трансфармацыі і платформы «United24».

Карабель, як сцвярджае ўкраінскі бок, быў пашкоджаны серыяй прамых удараў у корпус, атрымаў пашкоджанні, не сумяшчальныя з далейшым рухам, і патануў. На відэа выведнікаў сапраўды бачныя магутныя выбухі і карабель, які тоне.

Расейскі бок на момант публікацыі не пацвярджаў патаплення карабля. Але недзяржаўныя расейскія медыі адзначаюць, што карабель на відэа сапраўды падобны да «Іванаўца».

Па звестках украінскай выведкі, такі карабель каштуе каля 60–70 млн долараў. Ратавальная аперацыя «не мела поспехаў», дадае выведка. Колькі чалавек загінула ці паранена, невядома, але караблі такога кшталту разлічаныя на экіпаж у 40 чалавек.

Гэта не самы вялікі поспех Украіны ў Чорным моры: яшчэ вясной 2022 года Украіна патапіла флагманскі карабель Чарнаморскага флоту, расейскі ракетны крэйсер «Масква» – той самы «русский военный корабль», да якога звяртаўся ўкраінскі вайсковец у радыёперамовах, што сталі мэмам. Той карабель мог каштаваць каля 750 млн долараў.

Аналітыка
Без «Масквы» і «Менску». Што засталося ад Чарнаморскага флоту РФ пасля 1,5 года вайны?
2023.09.18 08:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў