«Я расчараваўся, калі пачалося вяртанне да саўка» – пісьменнік і рэжысёр Уладзімір Казлоў пра дзевяностыя
Мы дастаткова ведаем пра дзевяностыя: адныя іх заспелі, іншыя дазнаюцца пра першае дзесяцігоддзе незалежнасці ад сваіх бацькоў, штосьці пішацца ў медыях. У беларускім мастацтве тым часам гэты перыяд застаецца амаль неадрэфлексаваным. Тым больш каштоўным на гэтым фоне выглядае перавыданне раману «Варшава» пра студэнцтва ў Менску ў першыя гады пасля распаду Савецкага Саюзу. Пісьменнік і рэжысёр Уладзімір Казлоў урэшце прадставіў кнігу «Варшава» ў самой Варшаве, а мы распыталі яго, якімі былі дзевяностыя і як яны перадвызначылі сённяшнюю Беларусь.
навіны