Мастачка Ксіша Ангелава напісала больш за тысячу партрэтаў беларускіх палітвязняў. Яна стварае іх штодзень, бо дала зарок намаляваць кожнага з іх. Піша ў тым ліку ў іканапіснай тэхніцы. «Можа, мяне аддадуць анафеме, але я малюся гэтым людзям, яны – святыя!» – кажа яна ў размове з «Белсатам». 200 партрэтаў з «Беларускага мартыралогу» Ксішы Ангелавай будуць выстаўленыя ў лабірынце на Эдынбургскім фестывалі ў жніўні. Мы можам дапамагчы мастачцы выканаць абяцанне і падтрымаць яе ў змаганні з цяжкай хваробай.
Стан Папы Рымскага Францішка працягвае паступова паляпшацца пасля шпіталізацыі з двухбаковай пнеўманіяй. 6 красавіка ён зʼявіўся перад вернікамі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане з казанню на Юбілейнай імшы, прысвечанай хворым і работнікам аховы здароўя. Пра гэта паведамляе «Vatican News».