«Наш шчыт і прыгажосць». Як зберагчы мову, якая звязвае нас з Еўропай і бароніць
Дзень роднай мовы адзначаюць ува ўсім свеце 21 лютага. Сярод гарадскіх беларусаў беларускую мову найчасцей выкарыстоўваюць толькі 11 %, расказалі незалежныя сацыёлагі Філіп Біканаў і Канстанцін Несцяровіч. «Белсат» спытаў у экспертаў, што трэба зрабіць, каб беларуская мова стала моваю бальшыні, і даведаўся, чаму беларуская мова – гэта не толькі вельмі прыгожа, а важна нават для бяспекі.
навіны