Беларусы сталі больш хварэць. Апошнія два гады назіралася зніжэнне захворвальнасці, аднак цяпер статыстычныя дадзеныя зноў кажуць пра рост, піша выданне «Беларусы і рынак».
Жыхар Гомля размясціў у TikTok відэа, на якім бачна, як людзі чакаюць раніцай адкрыцця паліклінікі №8 на вуліцы Багданава, каб узяць талончык да лекара, піша «Флагшток».
У канцы 2024 года ў Беларусі было 56,2 тысячы дактароў-спецыялістаў. Гэта на 400 больш, як было ў канцы 2023-га. Пры гэтым у краіне за год стала на пяць шпіталяў менш, а станцыяў хуткай дапамогі – на 31. Такія звесткі вынікаюць са свежага агляду Белстату да Дня медычнага работніка ў Беларусі і такога ж агляду за 2023 год.
З студзеня 2025 года дактарам дзяржаўных установаў павялічылі надбаўкі да акладу на 45 %, а на працягу года плануецца паступовае павелічэнне надбавак для сярэдняга медперсаналу на 35 % ад акладу. Аляксандр Лукашэнка перад Новым годам паабяцаў, што «будзем старацца так, каб вы на сваёй роднай зямлі працавалі, а не бегалі дзесьці па свеце ў пошуках лепшага жыцця». «Белсат» даведаўся ў медыкаў, ці дапамогуць надбаўкі ўтрымаць іх ад эміграцыі.