Пачні пісаць...
У Беларусі могуць з'явіцца штрафы за адсутнасць у продажы плодаагародніннай прадукцыі. Адпаведны законапраект «Аб змяненняў кодэксаў у пытаннях адміністратыўнай адказнасці» ўжо ўнесены ў парламент на разгляд дэпутаткай Марынай Лянчэўскай.
Лукашэнка запрашае ў Беларусь 150 тысяч пакістанцаў. 21 траўня ён падпісаў указ, адная з нормаў якога можа адпудзіць патэнцыйных мігрантаў, а яшчэ чатыры – іхных патэнцыйных працадаўцаў.
17 красавіка 2025 года ў Польшчы набываюць моц папраўкі ў «Закон аб абароне айчыны», якія абмяжоўваюць фота- і відэаздымку ў публічных месцах. Будзе забаронена фатаграфаваць і здымаць на відэа дзясяткі тысячаў збудаванняў, сярод якіх найперш вайсковыя аб’екты, але не толькі яны. Парушэнне закону будзе карацца.
У Сейме Польшчы 21 лютага разглядаўся закон аб часовы і тэрытарыяльным абмежаванні права на прыём прашэнняў аб міжнароднай абароне. Законапраект быў падтрыманы большасцю дэпутатаў, піша Rzeczpospolita.
У першым чытанні прыняты праект Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння правоў дзяцей». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Палаты прадстаўнікоў.
Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант некалькі дзён не з'яўляецца на дзяржаўным тэлебачанні і не вядзе ўжо некалькі эфіраў запар праграму «Клуб редакторов», дзе звычайна з ім на чале прапагандысты абмяркоўваюць палітыку. Усё праз скаргу незалежнага медыяэксперта Віктара Малішэўскага.
З 1 лістапада Транспартавая інспекцыя забрала больш як 30 машынаў у тых, хто парушыў новы ўказ, што абавязвае ўсіх перавознікаў быць у адмысловым рэестры.
Аляксандр Лукашэнка 11 кастрычніка падпісаў закон «Аб змяненні законаў у пытаннях занятасці насельніцтва», які мусіць «выключыць утрыманства і стварыць умовы для занятасці насельніцтва».
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка паведаміў пра магчымыя змяненні заканадаўства пасля прэзідэнцкіх выбараў. У прыватнасці, можа быць прыняты закон аб замежных агентах, паведамляе агенцтва «Минск-новости».