навіны

Незалежны медыяэксперт «зняў» з эфіру кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант
Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант. Фота: sb.by
podpis źródła zdjęcia

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант некалькі дзён не з'яўляецца на дзяржаўным тэлебачанні і не вядзе ўжо некалькі эфіраў запар праграму «Клуб редакторов», дзе звычайна з ім на чале прапагандысты абмяркоўваюць палітыку. Усё праз скаргу незалежнага медыяэксперта Віктара Малішэўскага.

Віктар Малішэўскі звярнуў увагу на тое, што Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала Івана Эйсманта і галоўнага рэдактара «СБ. Беларусь Сегодня» Дзмітрыя Жука даверанымі асобамі Аляксандра Лукашэнкі на выбарах. Разам з тым Эйсмант і Жук паспявалі знаходзіць час на тэлебачанне, але гэта незаконна.


«З тых часоў [моманту прызначэння даверанымі асобамі Лукашэнкі. – Заўв. рэд.] у эфіры БТ дзве з трох праграмаў "Клуб рэдактараў" – з вядоўцам Іванам Эйсмантам, удзельнікам Дзмітрыем Жуком (яго яшчэ заўсёды цытуе СБ). Абмяркоўвалі самі ведаеце што і каго.


А вось артыкул 46 Выбарчага кодэксу РБ: "Журналістам, службовым асобам сродкаў масавай інфармацыі забараняецца весці тэлепраграмы, удзельнічаць у асвятленні выбараў праз сродкі масавай інфармацыі, калі названыя асобы ёсць кандыдатамі ў прэзідэнты або іх даверанымі асобамі"», – напісаў Віктар Малішэўскі ў Facebook.


Медыяэксперт паскардзіўся ў ЦВК на сітуацыю. Яму адказалі:


«Прынята да ўвагі».


Пасля гэтага Жук і Эйсмант не з’яўляліся на дзяржаўным тэлебачанні.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10