навіны

Дзяцей будуць абараняць ад інфармацыі. У першым чытанні прыняты законапраект па правах дзяцей

img
Дзеці. Здымак мае ілюстратыўны характар. Фота: pexels.com
podpis źródła zdjęcia

У першым чытанні прыняты праект Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння правоў дзяцей». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Палаты прадстаўнікоў.

Як паведамляе Палата прадстаўнікоў, законапраект прадугледжвае «удасканаленне механізму абароны дзяцей ад інфармацыі, якая прычыняе шкоду іх здароўю і развіццю і распаўсюджваецца праз Інтэрнэт».

Законапраект устанаўлівае абавязкі бацькоў (апекуноў, папячыцеляў) па абароне дзяцей, а дзяржорганаў, іншых арганізацый. Апошнія могуць аказваць інфармацыйна-кансультатыўную дапамогу.


Згодна з праектам, бацькі павінны праводзіць з дзецьмі тлумачальныя гутаркі, а таксама тэхнічна, у тым ліку з дапамогай правайдараў, абмяжоўваць доступ да шкоднай інфармацыі.

Алена Шарафановіч. Фота: currenttime.tv

«Уладам пляваць на хворых дзяцей». У Менску пачаўся суд над вядомым дзіцячым анколагам

Аналітыка

Калі законапраект будзе прыняты канчаткова, то ўрад будзе вызначаць парадак аказання дапамогі дзецям, якія пацярпелі ад сексуальнага гвалту, у частцы, не ўрэгуляванай заканадаўчымі актамі. А таксама вызначаць парадак праходжання псіхалагічнага сумоўя з людзьмі, якія прэтэндуюць на ажыццяўленне педагагічнай дзейнасці.


Таксама будуць устаноўленыя прававыя гарантыі забеспячэння дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў медыцынскімі вырабамі.


Праект прадставілі Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец і чалец Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Святлана Адзінцова.


Законапраект носіць у тым ліку ідэалагічны характар. Раней ён быў апублікаваны на Нацыянальным інтэрнэт-партале. У ім сярод іншага прапісаны абавязкі дзяцей.


«Дзіця абавязаны выконваць законы дзяржавы, клапаціцца пра бацькоў, паважаць правы і законныя інтарэсы іншых грамадзян, каштоўнасці і культурныя традыцыі беларускага народа, іншых нацый і народнасцяў, паважаць дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, захоўваць гістарычную памяць аб гераічным мінулым беларускага народа, клапаціцца аб захаванні ўласнага здароўя, весці здаровы лад жыцця, праяўляць сацыяльную адказнасць, уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства і дзяржавы, авалодваць ведамі і рыхтавацца да самастойнай працоўнай дзейнасці, беражліва ставіцца да навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў, усіх відаў уласнасці», – гаворыцца ў законапраекце.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10