У сувязі з адкрыццём новых участкаў паветранай прасторы краінаў, праз якія пралягае маршрут з Менску ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, «Белавія» змагла адмовіцца ад тэхнічнай пасадкі. Пра гэта 27 чэрвеня паведамілі ў авіякампаніі.
Авіякампанія «Белавія» эвакуявала з Ірану грамадзянаў Беларусі і Расеі, неабходнасць чаго паўстала праз эскалацыю канфлікту паміж Ізраілем і Ісламскай Рэспублікай. Пра гэта БелТА паведамілі ў беларускім пасольстве ў Азербайджане. Акрамя Ірану, беларусы захраслі таксама ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
Украіна вярнула дадому 175 вайскоўцаў з расейскага палону ў абмен на такую ж колькасць расейскіх вайскоўцаў 19 сакавіка. Яшчэ 22 цяжкапараненыя байцы перададзеныя Украіне Расеяй «у якасці жэсту добрай волі», паведамляе Мінабароны Расеі.