навіны

Украіна і Расея абмяняліся ваеннапалоннымі праз Беларусь

img
Украінскія вайскоўцы, якія вяртаюцца з расейскага палону. Фота: @V_Zelenskiy_official / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Украіна вярнула дадому 175 вайскоўцаў з расейскага палону ў абмен на такую ж колькасць расейскіх вайскоўцаў 19 сакавіка. Яшчэ 22 цяжкапараненыя байцы перададзеныя Украіне Расеяй «у якасці жэсту добрай волі», паведамляе Мінабароны Расеі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў гэтую інфармацыю.

«Сярод іх цяжкапараненыя і ваяры, якіх Расея пераследавала за выдуманыя злачынствы. Усім неадкладна будзе аказаная неабходная медычная і псіхалагічная дапамога», – распавёў Зяленскі пра стан украінскіх вайскоўцаў, вернутых дадому.

Мяркуючы з паведамлення расейскага боку, абмен праходзіў праз Беларусь.

Месца, дзе адбываўся абмен. Меркавана, беларуска-ўкраінская мяжа. Фота: @V_Zelenskiy_official / Telegram
Месца, дзе адбываўся абмен. Меркавана, беларуска-ўкраінская мяжа. Фота: @V_Zelenskiy_official / Telegram

«Цяпер усе расейскія вайскоўцы застаюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дзе ім аказваецца неабходная псіхалагічная і медычная дапамога, а таксама дадзеная магчымасць звязацца са сваякамі.

Пры вяртанні расейскіх вайскоўцаў з палону пасярэдніцкія намаганні гуманітарнага характару аказалі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты», – піша Мінабароны Расеі.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10