навіны

Лукашэнка з сынам сустрэўся з прэзідэнтам ААЭ і ягоным братам. Вось хто яшчэ быў на сустрэчы

Аляксандр Лукашэнка і Мухамад бін Заід ан-Наг’ян.. Фота: wam.ae
Аляксандр Лукашэнка і Мухамад бін Заід ан-Наг’ян. Фота: wam.ae
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка 22 снежня сустрэўся з прэзідэнтам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў шэйхам Мухамадам бін Заідам ан-Наг’янам.

Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з міністрам знешняга гандлю ААЭ Тані Бен Ахмедам Аль Заюдзі. Абу-Дабі, ААЭ. 18 снежня 2024 года. Фота: president.gov.by
Вырашэнне эканамічных пытанняў ці адпачынак? Лукашэнка наведаў ААЭ навіны

Асноўная частка сустрэчы праходзіла без прысутнасці медыяў, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка Беларусі. Як адзначаецца, асобая ўвага падчас візіту была нададзеная супрацы ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай ды іншых сферах, што ўяўляюць узаемную цікавасць.

Пасля сустрэчы, што доўжылася больш як гадзіну, прэзідэнт ААЭ правёў Аляксандра Лукашэнку да трапа самалёта.

Выданне WAM з ААЭ адзначае, што бакі таксама абмяняліся думкамі адносна шэрагу рэгіянальных і міжнародных пытанняў, у якіх зацікаўленыя абедзве краіны.

З арабскага боку ў сустрэчы таксама ўдзельнічалі намеснік старшыні прэзідэнцкага двара ў асаблівых справах, шэйх і малодшы брат прэзідэнта Хамдан бін Мухамад бін Заід ан-Наг'ян, генеральны сакратар Вышэйшай рады нацыянальнай бяспекі Алі бін Хамад аль-Шамсі, міністр інвестыцыяў Мухамэд Гасан ас-Сувайдзі, дзяржаўны міністр Ахмэд бін Алі ас-Саег і старшыня прыватнай інвестыцыйнай кампаніі «Eagle Hills», што займаецца нерухомасцю таксама ў Амане і Сербіі, Мухамэд аль-Аббар. З беларускага боку, апроч самога Лукашэнкі, на здымках бачны толькі ягоны старэйшы сын Віктар Лукашэнка.


Лукашэнка прыбыў у Эміраты яшчэ 18 снежня. На наступны дзень у яго адбылася сустрэча з міністрам інвестыцыяў. Перад тым ён з 14 снежня быў у Амане, дзе сярод іншага сустрэўся з мясцовым султанам.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10