Зяленскі даведаўся, ці Пуцін задаволены абменам вязнямі


Кіраўнікі Украіны і Расеі паразмаўлялі праз тэлефон. Паводле прэс-службы Уладзіміра Зяленскага, бакі задаволеныя вынікам, дасягнутым на першым этапе нармалізацыі дыялогу.

Таксама прэзідэнты дзвюх краін дамовіліся ў бліжэйшы час абмеркаваць дату правядзення сустрэчы ў Нармандскім фармаце. Акрамя таго, размова ішла пра далейшае ўрэгуляванне канфлікту на Данбасе ў межах Менскага працэсу.

У каментары ўкраінскім журналістам памочнік прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак распавёў, што прэзідэнты абедзвюх краінаў размаўлялі на роўных.

«За той тэрмін, які я бачу, а я бываю на шмат якіх перамовах, пазіцыя нашага прэзідэнта, стаўленне да яго, яго ўменне весці перамовы, не прадугледжваюць, каб хтосьці з ім паводзіў сябе няветліва. Гэта быў роўная размова двух прэзідэнтаў», – адзначыў ён.

Андрэй Ярмак узначальваў украінскую частку групы па абмене палоннымі і лятаў за вызваленымі ўкраінцамі ў Маскву.

Абмен зняволенымі паміж Украінай і Расеяй адбыўся 7 верасня. Ва Украіну вярнуліся 35 чалавек – 24 ваеннапалонных марака і 11 палітвязняў.

Меркаванні
Сянцоў ды іншыя закладнікі – куды яны вярнуліся?
2019.09.07 18:11

ДР belsat.eu

Стужка навінаў