Зяленскі адправіў сына ў першы клас


Шасцігадовы сын прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскі Кірыл сёння пайшоў у першы клас. Пра гэта ў «Instagram’е» паведаміла першая лэдзі краіны.

«Наш сын Кірыл цяпер першакласнік. Сёння ён упершыню сядзе за парту, убачыць сваю першую настаўніцу і аднакласнікаў. У наступныя 12 гадоў ён даведаецца, што такое сяброўства і, мабыць, расчараванне. А яшчэ – будзе сваволіць, паедзе ў першыя падарожжа без бацькоў, пачне гартаваць характар ​​і станавіцца адказным. Кірыл не толькі будзе засвойваць школьную праграму, але і вучыцца жыць у краіне зменаў», – напісала Алена Зяленская.

У прэзідэнта Украіны таксама ёсць старэйшая дачка Аляксандра. Ёй 15 гадоў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў