Золатавалютныя рэзервы выраслі на $ 323 млн. Што гэта значыць?


У лістападзе 2018 года міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, паводле папярэдніх звестак, склалі каля $ 7,4 млрд, паведамляе Нацбанк.

Цягам лістапада 2018 г. міжнародныя актывы нашай краіны выраслі на $ 323 млн (4,7 %).

Крыніца: myfin.by

Паводле Нацбанку, павелічэнню золатавалютных рэзерваў паспрыялі «паступленні замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад экспартных мытаў на нафту і нафтапрадукты, набыццё замежнай валюты» і даходы ад продажу аблігацыяў.

Навошта нам золатавалютныя рэзервы?

Золатавалютныя рэзервы – дзяржаўныя актывы, якія можна выкарыстаць, калі з’явіцца неабходнасць стабілізаваць курс нацыянальнай валюты або патрэба заплаціць крэдыт Маскве. Гэта сродкі на чорны дзень.

Да канца 2018 года Беларусь мае пагасіць усе пазыкі. Нацбанк прагназуе, што станам на 1 студзеня 2019 года золатавалютныя рэзервы Беларусі будуць не меншыя за $ 6 млрд.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў