Знакаміты спеў з «Вядзьмара» пераклалі на беларускую


Фальклорны ансамбль «Тутэйшая Шляхта» запісаў беларускі кавер на саўндтрэк з папулярнага серыялу «Вядзьмар» ад Netflix.

«Ведзьмару дайце талер, адсыпце дукатаў, адсыпце дукатаў, о-о-о!» – гучыць па-беларуску радок прыпеву песні ў версіі «Тутэйшай Шляхты».

Тэкст на беларускую мову перакладалі мастацкая кіраўніца ансамбля Вольга Махнач і вакаліст Дзяніс Сцяпура.

Сам серыял «Вядзьмар» зараз таксама агучваюць на беларускую мову. На пляцоўцы talaka.org атрымалася сабраць 3260 з 7780 рублёў. За любое з трох ахвяраванняў у 10, 20 або 40 рублёў перакладчыкі абяцае адкрыць доступ да серыялу з беларускай агучкай і субтытрамі.

Серыял «Вядзьмар» зняты паводле аднайменных твораў польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага. 21 кастрычніка 2019 года ў Менску раздавалі першыя асобнікі беларускага перакладу. На краўдфандынгавай платформе «Вулей» кніга сабрала 500 % перадзамоваў і стала самай паспяховай літаратурнай краўдкампаніяй.

Hавiны
«Я такія кнігі буду за апошнія грошы набываць». «Вядзьмара» выдалі па-беларуску
2019.10.22 13:02

МГ belsat.eu

Стужка навінаў