Жыхары Багушэўску адстаялі мясцовы шпіталь


На Віцебшчыне ў гарадскім пасёлку Багушэўск яшчэ ў кастрычніку мясцовыя ўлады выступілі з ініцыятывай перарабіць мясцовы шпіталь альбо на дзённы стацыянар, альбо наагул зачыніць. Вяскоўцы, якіх такія перспектывы не задаволілі, зладзілі стыхійныя мітынгі і дамагліся свайго.

Жыхары паселішча выказвалі перасцярогу, што не змогуць атрымаць усіх медычных паслугаў, таму ім давядзецца ездзіць ажно за 35 кіламетраў у райцэнтр. Мясцовыя ўлады адзначалі, што з мястэчка будзе курсаваць дадатковы аўтобус. Але жыхары Багушэўску працягвалі пратэст.

Аб’ектыў
Пенсіянераў на Віцебшчыне ганяюць у «Даліну смерці»
2018.10.18 22:27

З дапамогай прадстаўніка БХК Васіля Бераснева напісалі скаргі ў шэраг інстанцыяў – ад Віцебскага аблвыканкаму да Міністэрства аховы здароўя і Адміністрацыі Лукашэнкі, паведамляе радыё Свабода.

Адказ на калектыўныя лісты пратэсту яны атрымалі непасрэдна – у Багушэўск прыехала камісія, якая пастанавіла: лякарню і паліклініку ў пасёлку трэба пакінуць. Адзінае, што зменіцца – гэта статус лякарні: раней яна называлася раённай, а цяпер стане ўчастковай.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў