Жыхару Менску пасля збіцця міліцыянтамі ампутавалі яечка


Мянчук заяўляе, што ў выніку збіцця міліцыянтамі з Астраўца яму ампутавалі частку палавога органа. Падрабязнасці карэспандэнту belsat.eu распавёў блогер Павел Спірын.

Менчука, з ягоных словаў, спынілі працаўнікі ДАІ, бо падазравалі п’янае кіраванне аўтамабілем. Аднак паколькі гэта не пацвердзілася, яму вярнулі дакументы. Але калі кіроўца з сябрам заўважылі ды пачалі здымаць на тэлефон тое, як міліцыянты незаконна абшукваюць іх аўтамабіль, у іх пачаліся праблемы.

Хлопцаў груба пасадзілі ў міліцэйскую машыну. Там кіроўцу пачалі збіваць, патрабуючы выдаліць відэазапіс. Пасля машына спынілася, хлопцаў выпусцілі, але затым кіроўцу пачалі збіваць зноў, рукамі і нагамі. Пасля моцнага ўдару нагой у пах мянчук страціў прытомнасць.

Пад пагрозамі арышту затрыманых прымусілі выдаліць відэа і падпісаць дакументы, што не маюць прэтэнзіяў да міліцыі. Тым не менш, збітага кіроўцу пасадзілі за краты, адкуль яго неўзабаве забрала хуткая. У больніцы яму ампутавалі частку палавога органу.

Hавiны
Генпракурор распавёў, як міліцыя фальсіфікуе справы з наркотыкамі
2019.08.28 13:45

Больш за тое, на хлопца склалі дзве справы за супраціў міліцыянтам і за адмову ад праходжання медычнага агляду.

«Звярнуўся хлопец, распавёў пра гэтую трагедыю. Я яму склаў дакументы ў Следчы камітэт, суды. Хлопца затрымалі, падазравалі п’янае кіраванне. Але абследавання не правялі, ад яго ён не адмаўляўся. Яго збілі, моцна скалечылі. Справы супраць яго разваліліся. Адна развалілася ў судзе, другая развалілася ў ДАІ», – адзначыў блогер у размове з карэспандэнтам belsat.eu.

Аб’ектыў
Міліцыя свярджае, што не збівала Дзяніса Лук’янава, сваякі – не вераць. Ён у рэанімацыі
2019.08.26 22:20

Зараз, як паведаміў Павел Спірын, падзеі знаходзяцца на даследаванні. Вырашаецца пытанне, ці ўзбуджаць крымінальную справу. 30 жніўня пацярпеламу патэлефанаваў следчы, каб завесці 1 верасня ў Астравец на следчы эксперымент.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў