Генпракурор распавёў, як міліцыя фальсіфікуе справы з наркотыкамі


У працы праваахоўных органаў фіксуюцца сур’ёзныя недахопы. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» заявіў Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк.

Літаральна тыдзень таму з вострай крытыкай у дачыненні да дзейнасці некаторых праваахоўнікаў выступіў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што колькасць зваротаў, іншыя рэзанансныя справы сведчаць пра сур’ёзныя недахопы і пралікі ў працы аператыўна-вышуковых і следчых падраздзяленнях і пракуратуры.

Hавiны
Лукашэнка: некаторыя ў пагонах абарзелі і павінны быць выключаныя з грамадства
2019.08.20 14:26

Цяпер гэтыя недахопы пабачыла і пракуратура.

«Недахопы ў дзейнасці праваахоўных органаў сёння ёсць, гэта вы чулі з вуснаў кіраўніка краіны. Я не магу сказаць, што яны носяць сістэмны характар. Тым не менш сярод іх ёсць вельмі сурʼёзныя. Наша галоўная задача – выпрацаваць тактычныя моманты выпраўлення сітуацыі», – заявіў Генеральны пракурор Аляксандр Канюк.

Аб’ектыў
Міліцыянту прысудзілі 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму і пазбавілі звання за гвалт
2019.08.22 21:52

Па словах Канюка, галоўнае – гэта аператыўна-вышуковая дзейнасць, дзейнасць сілавікоў (каб не парушаліся правы чалавека), следства і пракурорскі нагляд.

Генеральны пракурор таксама адзначыў, што праца праваахоўных органаў «не ў поўнай меры адпавядае выклікам часу».

Аляксандр Канюк прызнаў, што многія праблемныя пытанні ў працы праваахоўнікаў не вырашаюцца гадамі. Аператыўна-вышуковая дзейнасць ажыццяўляецца па старых шаблонах і не арыентаваная на папярэджанне злачынстваў. А ў сферы абароту наркотыкаў нават выяўлена фальсіфікацыя матэрыялаў. Так, былы кіраўнік аддзелу наркакантролю Ленінскага РАУС Магілёва дзеля паляпшэння паказнікаў працы правакаваў грамадзянаў набываць і ўжываць наркотыкі для іх затрымання і прыцягнення да крымінальнай адказнасці, піша БелТА.

У галіне фінансавых расследаванняў паказнікі працы нярэдка фармуюцца, выяўляючы малазначныя супрацьпраўныя дзеянні. Так, у дачыненні да спецыяліста адміністрацыі аднаго з раёнаў Менску распачалі 31 крымінальную справу, у тым ліку за атрыманне ў якасці хабару ёлачных цацак, скрынкі цукерак і торта.

Шмат нараканняў да непаўнаце даследчых праверак. Часам валакіта прыводзіла да паўторных злачынстваў, у тым ліку забойстваў.

Бязмежжа міліцыянтаў

Апошнім выпадкам міліцэйскага бязмежжа стала справа са збіццём гарадзенца Дзяніса Лук’янава. Родныя і блізкія жыхара Лук’янава, які цяпер ляжыць у рэанімацыі хуткай дапамогі Горадні, сцвярджаюць, што ён трапіў у шпіталь пасля збіцця міліцыянтамі на аўтафестывалі. Стан Дзяніса вельмі цяжкі, яго падключылі да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Міліцыянты ў сваю чаргу кажуць, што не маюць дачынення да збіцця мужчыны.

Аб’ектыў
Міліцыя свярджае, што не збівала Дзяніса Лук’янава, сваякі – не вераць. Ён у рэанімацыі
2019.08.26 22:20

СК belsat.eu

Стужка навінаў