Жыхарка Рэчыцы правалілася пад зямлю


43-гадовая жыхарка Рэчыцы чакала аўтобус на прыпынку і нечакана апынулася па пояс у яме.

Здарэнне адбылося каля 7-й раніцы 30 кастрычніка, піша газета «Дняпровец».

Жанчына чакала аўтобус, каб даехаць да працы, але праз аварыю трубаправода пад асфальтам, акурат у тым месцы, дзе стаяла жанчына, утварылася прамыіна. Асфальт не вытрымаў вагу жанчыны і яна правалілася ў яму.

Жанчына не атрымала сур’ёзных траўмаў.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары