Жыхарка Менску праз нелюбоў да царквы апаганіла гістарычны будынак


У Менску адшукалі жанчыну, якая 13 траўня каля 21:00 на вуліцы Зыбіцкая пашкодзіла будынак, прызнаны гістарычна-культурніцкаю каштоўнасцю, выкарыстоўваючы падобную да алею вадкасць.

Як паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкаму, хуліганкай апынулася раней не судзімая 55-гадовая жыхарка сталіцы. Паводле яе, яна апаганіла гісторыка-культурную каштоўнасць праз сваё непрыязнае стаўленне да царквы.

Нагадаем, што на Зыбіцкай вуліцы знаходзіцца духоўна-адукацыйны цэнтр Беларускай праваслаўнай царквы.

У Віцебску жыхарка Масквы збіла жанчыну ў царкве і пашкодзіла чатыры машыны

Зараз матэрыялы праверкі знаходзяцца ў Следчым камітэце. Дзеянні жанчыны могуць кваліфікаваць па частцы 1 артыкула 346 Крымінальнага кодэксу – «Здзек над гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі».

Хуліганцы можа пагражаць пакаранне ў выглядзе грамадскіх працаў, штрафу ці арышту.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары