У Віцебску жыхарка Масквы збіла жанчыну ў царкве і пашкодзіла чатыры машыны


ДТЗ у Віцебску.
Фота: vitebsk.mvd.gov.by

Госця з Расеі ўчыніла дэбош у фестывальным Віцебску. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных справаў мясцовага аблвыканкаму. Інцыдэнт здарыўся 11 ліпеня.

35-гадовая жыхарка Масквы спачатку ў адной з цэркваў гораду беспадстаўна нанесла цялесныя пашкоджанні мясцовай прыхаджанцы. А затым села ў сваю машыну і ўчыніла ДТЗ з удзелам чатырох аўтамабіляў. Ніхто не пацярпеў, але аўтамабілі былі пашкоджаныя.

Hавiны
У Менску затрымалі грамадзянку Расеі з буйной партыяй спайсаў
2015.09.09 17:20

Жанчыну затрымалі супрацоўнікі ДАІ.

З прычыны таго, што кіроўца паводзіла сябе неадэкватна, яе перадалі лекарам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў