Жыхар Менску пісаў «сцэнары» для дзіцячай парнаграфіі. Здымалі ўкраінцы


5 студзеня быў затрыманы 40-гадовы жыхар Менску, якога падазраюць у распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў з удзелам дзяцей.

Паводле следства, мужчына пісаў сцэнары парнаграфічных фільмаў, у якіх здымаліся няпоўнагадовыя. Праваахоўнікі высветлілі, што ў адным з фільмаў брала ўдзел 5-гадовае дзіця. Сцэнары менчука рэалізоўваліся жыхарамі Украіны. Зняты матэрыял выкладваўся на платных порнасайтах.

Фота – sk.gov.by

Інфармацыю аб менскім сцэнарысце дзіцячай парнаграфіі беларускія праваахоўнікі атрымалі ад Дэпартаменту кіберпаліцыі Нацыянальнай паліцыі Украіны.

Летась МУС Беларусі апублікаваў справаздачу, у якой гаворыцца, што ў апошнія гады колькасць злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і свабоды падлеткаў павялічылася ў 15 разоў.

У 2017 годзе дзеці сталі ахвярамі гвалту 581 раз, што на 84,4 % вышэй паказнікаў 2016 года. Пры гэтым 361 факт педафіліі адносіцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў