Землятрус магнітудаю 7,7 адбыўся ў Чылі


Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў 40 кіламетрах ад гораду Кельён, што ў цэнтральнай частцы Чылі.

Горад Кельён знаходзіцца на востраве Чылоэ, другім па велічыні чылійскім востраве.

Амерыканскі Цэнтр папярэджанняў аб цунамі ў Ціхім акіяне заявіў пра пагрозу цунамі ў радыусе 1000 км ад эпіцэнтру. Аднак пазней Цэнтр паведаміў, што пагрозы больш няма.

Звестак аб разбурэннях і пацярпелых пакуль няма.

Гэта ўжо другі сурʼёзны землятрус за 2 месяцы, які адбыўся на тэрыторыі Чылі. Папярэднім разам эпіцэнтр землятрусу з магнітудаю 6,4 адбыўся каля чылійскага гораду Курык.

У 2010-ым у выніку землятрусу магнітудаю 8,8 і выкліканага ім цунамі ў Чылі загінула больш за 600 асобаў. Тады было пашкоджана каля 1,5 млн дамоў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў