«Заўтра ўсё зменіцца!» Беларусы Варшавы пра радзіму, надзею і будучыню


Варшаўскія беларусы прыйшлі сёння ў амбасаду, каб прагаласаваць на прэзідэнцкіх выбарах. Першыя выбарнікі пачалі займаць чаргу яшчэ а 1:40 ночы. А 8-й гадзіне, калі адкрыўся выбарчы ўчастак, у чарзе стаяла каля 500 чалавек.

Мы папрасілі людзей працягнуць тры сказы: «Я люблю Беларусь, бо…», «Заўтра я хачу…» і «Калі нічога не зменіцца, то…»

Аляксей Шчарбакоў, 32 гады

Аляксей Шчарбакоў перад амбасадай Беларусі ў Варшаве, Польшча. 9 жніўня 2020 г. фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu

Я люблю Беларусь, бо гэта мая Радзіма.

Заўтра я хачу, каб людзі адчулі сябе вольнымі.

Калі нічога не зменіцца, то будзем змагацца далей.

Алена Калеева, 48 гадоў

Алена Калеева перад амбасадай Беларусі ў Варшаве, Польшча. 9 жніўня 2020 г. фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu

Я люблю Беларусь, бо гэта ў маёй крыві.

Заўтра я хачу, каб мая краіна прачнулася наноў, у новым рэжыме.

Калі нічога не зменіцца, то будзем працягваць барацьбу далей.

Антон Масюкевіч, 21 год

Антон Масюкевіч перад амбасадай Беларусі ў Варшаве, Польшча. 9 жніўня 2020 г. фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu

Я люблю Беларусь, бо гэта мая Радзіма, і я лічу, што яна мае вялікі патэнцыял.

Заўтра я хачу ўбачыць звесткі пра тое, што Менск поўны людзей.

Калі нічога не зменіцца, то ўжо шмат што змянілася ў менталітэце.

Яна Яроцкая, 21 год

Яна Яроцкая перад амбасадай Беларусі ў Варшаве, Польшча. 9 жніўня 2020 г. фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu

Я люблю Беларусь, бо гэта мая Айчына.

Заўтра я хачу прачнуцца і даведацца, што Беларусь вольная.

Калі нічога не зменіцца, то мы не адступімся і працягнем далей.

Аніта Красоўская, 20 гадоў

Аніта Красоўская перад амбасадай Беларусі ў Варшаве, Польшча. 9 жніўня 2020 г. фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu

Я люблю Беларусь, бо гэта мая Радзіма.

Заўтра я хачу адчуваць спакой.

Калі нічога не зменіцца, то трэба змагацца.

Мілена Булаўская, 20 гадоў

Мілена Булаўская перад амбасадай Беларусі ў Варшаве, Польшча. 9 жніўня 2020 г. фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu

Я люблю Беларусь, бо я там нарадзілася.

Заўтра я хачу быць вольнай.

Калі нічога не зменіцца, то мы будзем стаяць далей.

Яна Ліпень, 27 гадоў

Яна Ліпень перад амбасадай Беларусі ў Варшаве, Польшча. 9 жніўня 2020 г. фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu

Я люблю Беларусь, бо толькі беларусы могуць гэтак гуртавацца і дапамагаць адно аднаму.

Заўтра я хачу прачнуцца і адчуваць, што нешта змянілася.

Калі нічога не зменіцца, то… А так быць не можа. Ужо мяняецца, ужо зусім іншы настрой у людзей.

Яўген Мытнік, 31 год

Яўген Мытнік перад амбасадай Беларусі ў Варшаве, Польшча. 9 жніўня 2020 г. фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu

Я люблю Беларусь, бо гэта мой дом. У нас добрыя людзі, у нас добрая адукацыя і добрая медыцына.

Заўтра я хачу прачнуцца ў новай краіне з новым прэзідэнтам. Гэта будзе свята для нас усіх.

Калі нічога не зменіцца, то мы павінны намагацца быць разам. Нас большасць!

Віктар Цёмкін, 51 год

Віктар Цёмкін перад амбасадай Беларусі ў Варшаве, Польшча. 9 жніўня 2020 г. фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu

Я люблю Беларусь, бо гэта мая Радзіма.

Заўтра я хачу прачнуцца ў іншай Беларусі.

Калі заўтра нічога не зменіцца, то зменіцца паслязаўтра.

Аляксандр Генадзьевіч, 21 год

Аляксандр Генадзьевіч перад амбасадай Беларусі ў Варшаве, Польшча. 9 жніўня 2020 г. фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu

Я люблю Беларусь, бо я адчуваю, што гэта мой дом.

Заўтра я хачу не баяцца за сваю будучыню.

Калі нічога не зменіцца, то… Заўтра ўсё зменіцца!

Аляксандр Сахонь, 50 гадоў

Аляксандр Сахонь перад амбасадай Беларусі ў Варшаве, Польшча. 9 жніўня 2020 г. фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu

Я люблю Беларусь, бо я там жыву, і жыве там мая сям’я.

Заўтра я хачу, каб усё было па-новаму, бо надакучыла тое, што было раней.

Калі нічога не зменіцца, то я буду засмучаны.

Вадзім Белы, 29 гадоў

Вадзім Белы перад амбасадай Беларусі ў Варшаве, Польшча. 9 жніўня 2020 г. фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu

Я люблю Беларусь, бо я там нарадзіўся, я там вырас, атрымліваў крыміналкі (смяецца), гэта маці мая.

Заўтра я хачу прачнуцца, пабачыць, што народ у Беларусі прачнуўся і кансалідаваўся. Тады можна зноў перавесці бізнес у Беларусь.

Калі нічога не зменіцца, то буду працягваць ахвяраваць грошы на штрафы ахвярам рэжыму і спадзявацца на лепшае.

Марыя Ўітланд, 31 год

Марыя Ўітланд перад амбасадай Беларусі ў Варшаве, Польшча. 9 жніўня 2020 г. фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu

Я люблю Беларусь, бо гэта мая Радзіма.

Заўтра я хачу, каб у Беларусі людзі маглі рабіць тое, што яны хочуць, і каб ніхто іх за гэта не караў.

Калі нічога не зменіцца, то ўсё роўна людзі будуць намагацца штосьці мяняць.

Ганна Аземша, belsat.eu

Стужка навінаў