Засталося месіва з металу: 6 асобаў загінулі на М1 у ДТЗ


17 траўня 2020 года. ДТЗ на М1. Фота відавочца / AUTO.TUT.BY

Шэсць чалавек загінулі ў ДТЗ, якое адбылося ўвечары 17 траўня ў Барысаўскім раёне. Пра гэта AUTO.TUT.BY паведамілі чытачы.

Паводле відавочцаў, на трасе М1 Берасце – Менск – мяжа РФ легкавое аўто вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў фуру.

17 траўня 2020 года. ДТЗ на М1. Фота відавочца / AUTO.TUT.BY

«Кіроўца «Рэно» выехаў на паласу сустрэчнага руху, сутыкнуўся з аўтамабілем «Джылі» і затым – лабавое сутыкненне з фураю», – гаворыцца ў паведамленні МУС у Telegram’е.

17 траўня 2020 года. ДТЗ на М1. Фота відавочца / AUTO.TUT.BY

Таксама ў Telegram-канале МУС з’явілася відэа з месца аварыі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў