Занадта вузкае «горла» для кітайцаў: Беларусь і Польшча дамовіліся разам пабудаваць тры масты праз мяжу


27 чэрвеня кіраўнікі транспартных ведамстваў Беларусі і Польшчы падпісалі пагадненне аб утрыманні дарожна-маставых аб’ектаў на беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы.

Анджэй Адамскі і Анатоль Сівак у Берасці. 27 чэрвеня 2018 г.

Міністр транспарту і камунікацыяў Беларусі Анатоль Сівак пасля сустрэчы з міністрам інфраструктуры Польшчы Анджэем Адамскім заявіў, што ў бліжэйшыя гады будуць пабудаваныя тры новыя масты праз беларуска-польскую мяжу.

Будаўніцтва новага мосту запланаванае на пункце пропуску Дамачава-Славатычэ. Таксама міністры абмеркавалі ўзвядзенне мосту «Берасце-Тэрэспаль»

Паводле belta.by, Беларусь і Польшча плануюць павялічыць прапускную здольнасць чыгуначнай галіны Берасце-Тэрэспаль з 14 да 40 кантэйнерных цягнікоў штодня. Дзеля гэтага беларускі бок павялічыць колькасць чыгуначных шляхоў, а польскі пабудуе станцыю. Разам Беларусь і Польшча пабудуюць на гэтым кірунку чыгуначны мост.

«Нашы чыгуначныя шляхі можна выкарыстоўваць больш эфектыўна, на карысць эканомікі Польшчы і Беларусі. А таксама, каб гэта вузкае горла на мяжы не стала перашкодаю ў развіцці «шаўковага шляху» з Азіі ў Еўропу», – адзначыў міністр інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык.

Адпаведныя пагадненні будуць падпісаныя пасля дакладнага вывучэння коштаў беларуска-польскага інфраструктурнага праекту.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары