Замежныя медыі адрэагавалі на заяву МУС, што «аднаполыя зносіны – гэта падробка»


Увагу на неадназначную пазіцыю беларускага МУС, якую шмат хто палічылі адкрыта гамафобскай, звярнулі міжнародныя СМІ.

Брытанскія выданні Sky News і Dailymail адзначаюць, што гэткай гамафобскай пазіцыі прытрымліваецца кіраўнік Беларусі.

«Беларусь з’яўляецца постсавецкай дзяржавай, якой з 1994 года кіруе Аляксандр Лукашэнка, які раней сказаў, што «лепш быць дыктатарам, чым геем».

«Лукашэнка, былы калгасны бос, ліха заўважыў у 2012 годзе, што «лепш быць дыктатарам, чым геям», пасля таго, як ЕЗ увёў санкцыі супраць Беларусі за парушэнні правоў».

20 траўня МУС апублікавала на сваім сайце заяву, у якой выказвала шкадаванне з нагоды таго, што 17 траўня над амбасадай Вялікай Брытаніі ў Менску вывесілі вясёлкавы сцяг – сімвал ЛГБТ-супольнасці. Брытанскія дыпламаты хацелі такім чынам звярнуць увагу на дыскрымінацыю прадстаўнікоў сексуальных меншасцяў.

Цяпер у інтэрнэце збіраюць подпісы пад зваротам у Генпракуратуру з патрабаваннем праверыць законнасць скандальных выказванняў на сайце МУС Беларусі.

Беларусь – адна з самых гамафобных краінаў у Еўропе.

Стужка навінаў