Беларусь – адна з самых гамафобных краінаў у Еўропе


З 49 еўрапейскіх краінаў Беларусь заняла 42-е месца ў рэйтынгу гамафобіі еўрапейскага падраздзялення міжнароднай асацыяцыі лесбіянак, геяў, бісексуалаў, трансегендэраў і інтэрсэкс-людзей «ILGA-Europe».

Горш, чым у Беларусі сітуацыя толькі ў Малдове, Сан-Марына, Расеі, Манака, Турцыі, Арменіі ды ў Азербайджане.

Самая талерантная краіна, згодна з рэйтынгам, – Мальта. Далей ідуць Бельгія ды Нарвегія.

Пры складанні рэйтынгу ўлічвалі роўнасць і недыскрымінацыю, магчымасць стварыць сям’ю, забарону на мову варожасці, юрыдычнае прызнанне статусу і магчымасць змяніць пол, магчымасць быць часткай грамадзянскай супольнасці і прадастаўленне прытулку геям, лесбіянкам, бісексуалам, трансгендэрам і інтэрсэкс-людзям.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў