Загад пра выходны 2 студзеня перадалі Лукашэнку?


Кіраўніку Беларусі перадалі на падпісанне дакумент, якім прапануецца ўвесці ў краіне дадатковы выходны.

Як паведамляе праўрадавы тэлеграм-канал «Пул Первого», на стале ў Аляксандра Лукашэнкі ўжо ляжыць распараджэнне пра абвяшчэнне 2 студзеня выходным.

«Без пераносаў усялякіх, гэта значыць проста адпачываем і не адпрацоўваем потым. Рашэнне то бок будзе прынята ў бліжэйшыя дні!» – гаворыцца ў паведамленні.

Hавiны
2 студзеня мо будзем адпачываць. І не давядзецца адпрацоўваць
2019.12.09 10:08

Раней «Белсат» ужо паведамляў пра тое, што ўлады разглядаюць магчымасць абвясціць 2 студзеня выходным.

Перад гэтым ва ўрадзе разглядзелі прапанову зрабіць пераднавагодні дзень 31 снежня выходным. Але ініцыятыву не падтрымалі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў