2 студзеня мо будзем адпачываць. І не давядзецца адпрацоўваць


Улады Беларусі разглядаюць магчымасць зрабіць 2 студзеня выходным. Пра гэта паведамляе TUT.by.

Паводле крыніцы парталу, 2 студзеня можа стаць цалкам выходным днём, які не давядзецца пасля адпрацоўваць у суботу, 4 студзеня.

Hавiны
31 снежня будзе працоўным, урад Беларусі не падтрымаў ініцыятыву зрабіць вольны
2019.12.06 10:00

«Улады пачулі запыт з боку грамадства і палічылі варыянт з 2 студзеня самым аптымальным», – адзначыла крыніца.

Раней ва ўрадзе разглядзелі прапанову зрабіць пераднавагодні дзень 31 снежня выходным. Але ініцыятыву не падтрымалі. Таму беларусы будуць адпачываць 1 студзеня, а за 2 студзеня пакуль што давядзецца адпрацаваць у суботу 4 студзеня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў