За збіццё Чалага нападнікам далі 3 гады турмы і 3 гады «хіміі»


13 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску адбылося выніковае паседжанне па справе нападу на эканаміста Сяргея Чалага і грамадскага актывіста Анатоля Сакалоўскага.

Суддзя Тацяна Акавітая прысудзіла нападніку Аляксандру Рублёву 3 гады зняволення, Кірылу Доўнару – 3 гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу (гэтак званая «хімія»). Рублёў і Доўнар самі прыйшлі ў міліцыю пасля таго, як справа набыла шырокі розгалас у медыях.

Суддзя пастанавіла спагнаць з нападнікаў Br 1250 (Br 1000 на карысць Чалага і Br 250 на карысць Сакалоўскага), а таксама Br 1000 кампенсацыі на судовыя выдаткі.

У траўні на эканаміста Сяргея Чалага і ягонага сябра Анатоля Сакалоўскага збілі ў двары дому ў цэнтры Менску.

Сяргей Чалы пасля збіцця

Чалы і Сакалоўскі патрабавалі спагнаць з падсудных Br 5500 маральнай шкоды.

Пасля збіцця больш за месяц Сяргей Чалы не мог працаваць і лячыў пералом касцей носа. Раней Чалы заявіў, што не збіраецца дамагацца турэмнага тэрміну для нападнікаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў