За тры дні абмежавання інтэрнэту Беларусь страціла амаль $ 170 млн


Кампенсуюць гэтыя страты падаткаплатнікі.

Ад 9 жніўня ў Беларусі інтэрнэт працуе з моцнымі перашкодамі. Пры гэтым кожны дзень абмежавання доступу ў сеціва нясе для бюджэту краіны страты. «Інтэрнэт грамадства ISOC» дазваляе падсумаваць, колькі каштуюць эканоміцы краіны адключэнні ці абмежаванні доступу ў інтэрнэт.

Скрыншот з netblocks.org
Скрыншот з netblocks.org

Для Беларусі гэта страта кожны дзень складае больш за 56 мільёнаў долараў.Адмысловая прылада«Інтэрнэт грамадства ISOC» дазваляе ацаніць эканамічны ўплыў перабояў у Інтэрнэце, адключэння перадачы дадзеных з выкарыстаннем паказнікаў Сусветнага банку, Еўрастата і іншых звестак.

З улікам гэтага кожны дзень абмежаванне інтэрнэту для Беларусі нясе страты ў памеры $ 56,401,874, або BR 115,093,381. За тры дні, на працягу якіх назіраліся адключэнні доступу ў сеціва, эканоміка краіны страціла $169,205,621, або BR 345,280,144.

Гэтыя сродкі аплоцяць з кішэні падаткаплатнікаў.

СК belsat.eu

Стужка навінаў