За фотасесію на міліцэйскім аўтамабілі гамельчукам пагражае да 6 гадоў зняволення


У дачыненні двух 23-гадовых жыхароў Гомля распачатая крымінальная справа па ч.2 арт. 339 (злоснае хуліганства). Падставай для крымінальнага пераследу стала фотасесія на міліцэйскім аўтамабілі. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава у афіцыйным телеграм-канале.

Інцыдэнт адбыўся 17 кастрычніка каля 2 гадзінаў ночы побач з адным з гіпермаркетаў Гомля. Міліцыянты прыбылі да гіпермаркету, бо спрацавала трывожная кнопка. Пакуль яны адсутнічалі, іх аўтамабілем зацікавілася кампанія маладых людзей, што адпачывала непадалёк.

«Двое з іх сталі пазіраваць, трэці выступіў у ролі фатографа. Спачатку «фотамадэлі» прытуліліся да аўто, затым залезлі на капот. Але і гэтага аднаму з іх здалося мала. Фотасесію на фоне прабліскавых маячкоў ён завяршыў, забраўшыся на дах ВАЗа. Пасля гэтага маладыя людзі селі ў іншамарку і зʼехалі. Нягледзячы на ​​позні час, хуліганская выхадка не засталася незаўважанай: відавочца паведаміў пра тое, што адбылося міліцыянтам, якія вярнуліся крыху пазней», – адзначаюць у МУС.

На даху і капоце службовага аўтамабіля былі выяўлены ўвагнутасці, драпіны і сляды ад абутку. Машыну гамельчукоў неўзабаве затрымалі каля чыгуначнага вакзалу. Да гэтага часу адзін з хлопцаў ужо выклаў фота з міліцэйскім аўтамабілем у «Instagram».

Крыніца – t.me/pressmvd

У МУС адзначаюць, што затрыманыя раней неаднаразова прыцягваліся да адміністратыўнай адказнасці, у тым ліку за дробнае хуліганства. Цяпер ім пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Hавiны
ГУБАЗіК затрымаў трох падлеткаў за «фрывольныя паводзіны». Распачатая крымінальная справа
2019.08.09 14:50

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў