ГУБАЗіК затрымаў трох падлеткаў за «фрывольныя паводзіны». Распачатая крымінальная справа


Трое 16-гадовых падлеткаў з Гомля затрыманыя аператыўнікамі ГУБАЗіК МУС. Падставаю для крымінальнага пераследу стала відэа, дзе хлопцы, як адзначаюць у міліцыі, «фрывольна паводзяць сябе на вуліцы», а потым адзін з іх забраўся на дах чужога аўтамабіля.

Пазней уладальнік аўтамабіля заўважыў пашкоджанні і напісаў заяву ў міліцыю.

«Нам паступіла аператыўная інфармацыя аб дачыненні прадстаўнікоў каляфутбольнага і неанацысцкага руху да здзяйснення групавога хуліганства. Пры вывучэнні асобаў падазроных на старонцы ў сацсетцы аднаго з іх мы выявілі відэазапіс, дзе атрыманыя звесткі знайшлі сваё пацверджанне. Мяркуецца, што прычынай неадэкватных паводзінаў стала жаданне звярнуць на сябе ўвагу і паказаць уяўную перавагу над іншымі», – сцвярджаюць у міліцыі.

Усе трое падлеткаў цяпер знаходзяцца ў ІЧУ. У дачыненні да іх распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.339 КК Беларусі (злоснае хуліганства). Артыкул прадугледжвае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў