За 2 месяцы больш за 700 беларусаў прыехалі ў Польшчу па гуманітарным калідоры


З 18 жніўня па 18 кастрычніка больш за 700 беларусаў прыехалі ў Польшчу па гуманітарным калідоры, пра гэта PAP паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Барташ Градэцкі.

На беларусаў распаўсюджваецца адзін з трох спецыяльных рэжымаў уезду – гуманітарная віза, працэдура міжнароднай абароны, праграма для прадпрымальнікаў «Poland. Business Harbour».

  • За апошні тыдзень у Польшчу прыехалі 91 грамадзянаў Беларусі.
  • Па гуманітарных візах у Польшчу прыехалі 399 беларусаў, але польскія консулы выдалі такіх віз у некалькі разоў больш. Яны бясплатныя і сапраўдныя да году.
  • 170 беларусаў папрасілі міжнароднай абароны.
  • 64 асобы ўехалі ў Польшчу без дзейных дакументаў (візы).
  • 119 чалавек прыехалі па праграме «Poland. Business Harbour». Віз такога тыпу выдадзена ўжо больш за 950.

20 верасня, чалец Каардынацыйнай рады Павел Латушка заявіў, што ў Польшчы знаходзяцца ўжо каля 500 беларускіх уцекачоў. У Літве, паводле дадзеных арганізацыі «Дапамога», іх каля 300, параўнаў ён.

Hавiны
«Мэта – выжыць і застацца на свабодзе». Як беларускія ўцекачы хаваюцца ў Польшчы
2020.10.18 14:30

АА belsat.eu

Стужка навінаў