З забітай у Саратаве дзяўчынкай прыйшлі развітацца 400 чалавек


Раніцай 13 кастрычніка ў расейскім Саратаве адбылася паніхіда па Лізе Кісялёвай. Развітацца з дзяўчынкай прыйшлі сотні людзей.

Паводле карэспандэнта lenta.ru, на развітанне прыйшло каля 400 чалавек.

Нагадаем, што цела 9-гадовай школьніцы знайшлі 10 кастрычніка побач з гаражамі недалёка ад ейнага дому. Неўзабаве паліцыя затрымала падазраванага, які прызнаў віну і даў паказанні. Суд арыштаваў падазраванага.

У ноч на 11 кастрычніка мясцовыя жыхары выйшлі на стыхійную акцыю з патрабаваннем да паліцыі аб выдачы падазраванага для самасуду.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў